Беларуса арыштавалі ў Маскве за крадзеж дарагіх аўтамабіляў

У Маскве па падазрэнні ў прыналежнасці да выкрадання дарагіх аўтамабіляў затрыманы грамадзянін Беларусі.
Ён быў сярод групы людзей, якія на тэрыторыі аднаго з гаражных кааператываў у момант затрымання мянялі нумары агрэгатаў выкрадзенага ў лютым гэтага года "Лексуса IS 250".

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа. Беларус знаходзіцца пад вартай, з астатніх узята падпіска аб нявыездзе. Усім ім пагражае пазбаўленне волі да 10 гадоў.

“РИА Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі