Беларусам даступныя туры ў Паўночную Карэю. Колькі гэта каштуе

Беларусы могуць падарожнічаць па Паўночнай Карэі

Беларусы могуць падарожнічаць па Паўночнай Карэі / LRT

Адзін з мінскіх тураператараў прапануе беларусам экскурсіі па Пхеньяне, наведванне мясцовых славутасцяў і вячэры ў рэстаранах паўночнакарэйскай кухні, піша Onliner. Кошт паездкі — ад 1090 да 2075 долараў, але туды не ўваходзіць пералёт да Уладзівастока (ад 900 рублёў у адзін канец самалётам), адкуль турыстам трэба дабірацца ў КНДР рэйсамі Air Koryo.

Першы тур "Жамчужныя каралі Паўночнай Карэі" стартуе 17 сакавіка. За восем дзён падарожнікам абяцаюць паказаць "манументальную архітэктуру" сталіцы, аглядныя пляцоўкі, стадыён, спартыўную арэну і нават дзве станцыі мясцовага метро — "Адраджэнне" і "Слава". Кошт паездкі складзе 1610 долараў пры двухмесным размяшчэнні і 2075 долараў за індывідуальны нумар.

Яшчэ адзін пяцідзённы тур запланаваны на красавік, а ў верасні адбудзецца паездка, прымеркаваная да Дня заснавання КНДР. Яе ўдзельнікі змогуць наведаць святочны канцэрт, а за праграму працягласцю восем дзён давядзецца заплаціць 1529 долараў.

Пры гэтым тураператар не раскрывае падрабязнасцей аб строгіх правілах знаходжання ў краіне. Турысты павінны ўлічваць, што ў Паўночнай Карэі перамяшчэнне магчымае толькі ў суправаджэнні афіцыйных гідаў, а мабільная сувязь і інтэрнэт недаступныя. Міжнародныя банкаўскія карты ў краіне не прымаюцца. Акрамя таго, на мяжы дзейнічае жорсткі кантроль за прадметамі, якія ўвозяцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі