Беларусам на адзін дзень прапануюць адмовіцца ад сваіх аўтамабіляў

Міністэрства транспарту і камунікацый ініцыюе правядзенне ў Беларусі маштабнай акцыі "Дзень без аўтамабіля". Як паведаміла прэс-сакратар Мінтранса Ксенія Перастароніна, падрыхтоўка да акцыі вядзецца ў рамках рэалізацыі даручэнняў кіраўніка міністэрства Уладзіміра Сасноўскага.
План мерапрыемстваў ужо ўзгоднены з усімі абласнымі выканаўчымі камітэтамі, цяпер вядзецца работа па ўзгадненні ўмоў правядзення акцыі з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання.

Паводле слоў Перастаронінай, Мінтранс лічыць мэтазгодным арганізаваць рэгулярнае правядзенне Дня без аўтамабіля ва ўсіх буйных гарадах Беларусі. Гэта павінна садзейнічаць зніжэнню ўзроўню шкоднага ўздзеяння транспарту на навакольнае асяроддзе, а таксама паляпшэнню ўмоў дарожнага руху і здароваму ладу жыцця людзей.

Адзначым, што Міжнародны дзень без аўтамабіля праводзіцца штогод 22 верасня.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі