Беларусам прапануюць на адзін дзень адмовіцца ад сваіх аўтамабіляў

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі плануе ў наступным годзе правесці акцыю "Адзін дзень без аўтамабіля".
Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра Мікалай Верхавец. У межах акцыі ўладальнікам транспартных сродкаў будзе прапанавана на 1 дзень адмовіцца ад выкарыстання сваіх машын і перасесці на грамадскі транспарт.

Верхавец адзначыў, што досвед правядзення падобных акцый ёсць у краінах Заходняй Еўропы, у Беларусі ж падобныя мерапрыемствы раней не ладзіліся.

Мяркуецца, што аднадзённая адмова ад уласнага транспарту будзе спрыяць паляпшэнню экалагічнага становішча, а таксама зніжэнню загружанасці аўтадарог.

Разам з тым першы намеснік міністра адзначыў, што на перыяд правядзення акцыі могуць узнікнуць перагрузкі на грамадскім транспарце, асабліва ў Мінску і рэгіянальных цэнтрах.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі