Мінфін: Значнага росту заробкаў у беларусаў сёлета не будзе

Ён адзначыў, што на сёння Міністэрства фінансаў не задавальняюць наяўныя суадносіны паміж зарплатамі ў бюджэтным сектары і прамысловасці. Іх суадносіны складаюць каля 77-78%, а да канца 2014 года плануецца давесці да 90%.



У студзені-чэрвені 2013 года сярэднямесячная заработная плата работнікаў склала 4,77 млн рублёў (550,5 долара) і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года на 45,8%. Паводле звестак Мінэканомікі, рост заробкаў перавысіў прадугледжаныя прагнозам на 2013 год тэмпы.


Заработная плата работнікаў арганізацый прамысловасці ў чэрвені 2013 года склала 641,1 долара. У бюджэтных арганізацыях сярэднямесячная заработная плата ў чэрвені склала 3,89 млн. рублёў, ці 445 долараў, паведамляе БелаПАН.
 

Фота — minsknews.by