Беларусаў будуць прывучаць выконваць правілы дарожнага руху з 3 гадоў
Памочнік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Мендзелеў распрацоўвае праграму выхавання ў беларусаў строгага выканання правіл дарожнага руху з трохгадовага ўзросту.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў кіраўнік МУС Уладзімір Навумаў. Ён адзначыў, што рэалізацыю праграмы плануецца пачаць сёлета з 1 верасня.
Праўда, пакуль у гэтай праграме не “складаецца тэма”, як паўплываць на людзей, якія часова не працуюць, а менавіта Яны, па словах міністра, здзяйсняюць палову дарожна-транспартных здарэнняў.
БелаПАН