Беларусаў клічуць на рамантычную вячэру пасярод стадыёна "Дынама"
Вячэра на стадыёне "Дынама"
На футбольным стадыёне "Дынама" хочуць арганізаваць рамантычную вячэру. Можна будзе забраніраваць столік пад зорным небам і на зялёным футбольным газоне, піша KOKO.by.
За меню адказвае рэстаран, які працуе пры гатэлі "Еўропа". Кошт вячэры на 2 персоны — 390 рублёў. У гэты кошт уваходзяць салата, гарачае страва, закускі і дэсерт. І цікавы набор напояў: тархун, журавінавы морс або келіх прасека на выбар.
Бліжэйшая вячэра пройдзе 1 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.