Беларусаў няма сярод пацярпелых ад тэракту ў маскоўскім метро

У спісе пацярпелых у маскоўскім метро беларускіх грамадзян няма. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на расійскіх выратавальнікаў. Праўда, выратавальнікі кажуць, што спісу загінулых у іх няма і пакуль не вядома, ці ёсць там грамадзяне Беларусі.

У беларускай амбасадзе ў Маскве таксама пакуль не ведаюць, ці ёсць грамадзяне Беларусі сярод загінулых.

Нагадаем, два выбухі адбыліся зранку 29 сакавіка ў маскоўскім метро ў гадзіну пік з інтэрвалам прыкладна ў паўгадзіны — на станцыях "Лубянка" і "Парк культуры — Радыяльная". Паводле апошніх звестак, загінулі 37 чалавек. Пацярпелі больш за 60. Праваахоўныя органы лічаць, што абодва выбуху з'яўляюцца спланаваным тэрарыстычным нападам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі