Беларусбанк паніжае адсоткі па раней выдадзеных крэдытах на жыллё
Беларусбанк з сённяшняга дня паніжае адсоткі па раней выдадзеных крэдытах у беларускіх рублях на жыллё, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на дату атрымання крэдыту, стаўка паніжана да 17% гадавых з выплатай адсоткаў шляхам унясення раўнамерных узносаў на перыяд пагашэння.
Для грамадзян, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, стаўка паменшана да 21% гадавых з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам.
Для грамадзян, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, стаўка паменшана да 21% гадавых з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам.