“Беларусьфільм” цалкам пераходзіць на лічбавыя тэхналогіі

На кінастудыі “Беларусьфільм” амаль завяршылі мадэрнізацыю вытворчага комплексу “Тонстудыя”. Такім чынам, кінастудыя пяройдзе на сучасныя лічбавыя тэхналогіі вытворчасці фільмаў, паведамляе БелаПАН. Напрыклад, абноўленае атэлье перазапісу і кадавання фанаграмаў для фільмаў, дазволіць працаваць над праектам двух гукарэжысёрам адначасова, а гэта сучасны стандарт у сусветнай кінаіндустрыі. Спецыялісты кампаніі Dolby Laboratories правядуць паўторную сертыфікацыю атэлье. Гэта дазволіць атрымліваць фанаграму ва ўсіх Dolby-фарматах, якія выкарыстоўваюць цяпер у кінаіндустрыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі