«Беларусьфільм» хоча вярнуць «Прыгоды Бураціна» і «Корцік»

Беларусь мусіць абладаць правам уласнасці на фільмы, створаныя кінастудыяй «Беларусьфільм» у савецкія часы. Такую заяву зрабіла яе кіраўніцтва. Найперш маюцца на ўвазе такія папулярныя фільмы, як «Дзяржаўная мяжа», «Корцік», «Прыгоды Бураціна» і іншыя. Іх без згоды беларускага боку і адпаведных адлічэнняў рэгулярна дэманструюць па расійскіх тэлеканалах.

Аднак, як адзначае ИТАР-ТАСС, паводле бішкекскіх пагадненняў 1992 года ўсе зыходныя матэрыялы фільмаў, створаных на розных студыях СССР, знаходзяцца ў фондах на тэрыторыі Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі