Беларуска Дакота хоча выступіць на Еўрабачанні ад Азербайджана

А спрабаваць свае сілы ў адборы на Еўрабачанне ад Беларусі ў наступным годзе яна адмаўляецца. Пра гэта спявачка паведаміла ў інтэрв'ю РИА “Фабрика звезд”.  Сярод сёлетніх канкурсантаў дзяўчына аддае перавагу азербайджанскаму дуэту Айсэль Тэймурзадэ і Arash - Always, а таксама беларусу з Нарвегіі Аляксандру Рыбаку.

На думку Дакоты, Пётр Ялфімаў, які прадстаўляе Беларусь, не мае шанцаў на перамогу. А перамагчы ў нацыянальным адборы спеваку дапамагла папулярнасць унутры краіны. "Пётр папулярны, яго любіць народ, яго любіць прэзідэнт, усе яго любяць", — зазначыла спявачка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі