Беларуска Дар'я Дамрачова ўвайшла ў васьмёрку найлепшых у гонцы пераследу

Першы ў гэтым сезоне этап Кубка свету па біятлоне завяршыўся сёння ў шведскім Эстэрсундзе. У заключным відзе праграмы – жаночай гонцы пераследу на 10 км з чатырма агнявымі межамі, няблага выступіла беларуская біятланістка Дар'я Дамрачова.  Стартаваўшы з дзясятай пазіцыі, яна завяршыла дыстанцыю на 8-м месцы, дапусціўшы 3 прамашкі на стрэльбішча. Ад пераможцы, нямецкай спартоўкі Марціны Бек (Глагаў), якая паказала час 32 мін. 42,4 сек., наша суайчынніца адстала на 56,2 сек. Другое месца ў сённяшняй гонцы заняла расіянка Кацярына Юр'ева, якая прайграла немцы ўсяго 2,6 сек. Дарэчы, бронзу заваявала таксама расіянка Святлана Сляпцова, адстаўшы ад лідэра на 29,2 сек.

Цяпер удзельнікі Кубка свету пераедуць у аўстрыйскі Хахфільцэн. Там 12 снежня пачнецца другі этап кубкавага сезону. У першы дзень адбудуцца спрынтарскія гонкі ў жанчын і мужчын.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі