Беларуска Дар'я Кустова выйграла тэнісны турнір у Мінску
Мінскі тэнісны турнір серыі ITF (Міжнароднай тэніснай федэрацыі) з прызавым фондам 25 тысяч долараў выйграла беларуска Дар'я Кустова. У рашаючым паядынку яна перамагла брытанку Кейт О Брайн - 6:7, 6:1, 6:4. У парным разрадзе Кустова разам з Імай Богуш выйграла ў фінале ў расіянак Віталіі Дзячэнка і Яўгеніі Пашковай - 6:1, 4:6, (10:8), паведамляе "Прессбол".