Беларуска Ірына Кулеша заняла 4-е месца на ЧС па цяжкай атлетыцы
Беларуская спартсменка Ірына Кулеша заняла 4-е месца на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у турэцкай Антальі, паведемляе БЕЛТА. Выступаючы ў вагавай катэгорыі да 75 кг, беларуска паказала ў суме двубор’я такі вынік — 255 кг (120 — рыўком, 135 — штуршком). Яшчэ адна беларуская спартсменка Юлія Наваковіч заняла 10-е месца.