Беларуска-канадская кампанія апісала Беларусь як рай на зямлі
Беларуска-канадская кампанія “Розэнблат-Інфацэнтр”, якая арганізуе эміграцыю ў Канаду, змясціла на сайце інфармацыю пра Беларусь: "Большасць жыхароў Беларусі размаўляе на беларускай мове; руская мова, нягледзячы на статус дзяржаўнай, практычна выцесненая з ужытку. Аднак, няварта адчайвацца, бо многія грамадзяне някепска валодаюць англійскай".
У раздзеле “Эканоміка” можна даведацца, што апошняя "імкліва развіваецца, нават не гледзячы на крызіс", а таксама, што "паўсюль, дзе жывуць людзі, можна знайсці бясплатны wi-fi". І яшчэ ў Беларусі “ўсё вельмі-вельмі таннае” і “круглыя суткі адкрытыя казіно, лядовыя арэны, вар’етэ”.
Высветлілася, што "Розэнблат-інфацэнтр" "клюнула" на жартаўлівую містыфікацыю ў блогах: habrahabr ды likegroof.ru