Беларуска Ліяна Гумарава перамагла ў конкурсе "Little Мiss World-2007"
Пераможцам конкурсу "Little Мiss World-2007" у старэйшай узроставай групе стала беларуска Ліяна Гумарава. Пра гэта паведаміла дырэктар фэсту "Міні-Міс Беларусь" Святлана Выдранкова.
Фінал "Little Мiss World-2007" праходзіў у Анталіі (Турцыя). Па словах Святланы Выдранковай, ужо ў першы фестывальны дзень поспех быў на баку беларускі — у конкурсе "Экалогія" Ліяна Гумарава была ўдастоена вышэйшай узнагароды за лепшы гарнітур.
"Песню зоркі" прадставіла канкурсантка на "Шоў талентаў" у другі дзень. І, нарэшце, трэці дзень прынёс беларусцы тытул "Miss teen".
Конкурс праводзіўся ў трох узроставых групах, і Ліяна Гумарава стала пераможцам сярод самых старэйшых удзельніц.
БЕЛТА