Беларуска Наталля Марчанка трапіла ў сімвалічную зборную чэмпіянату Еўропы

Беларуская баскетбалістка Наталля Марчанка ўвайшла ў сімвалічную зборную чэмпіянату Еўропы. Лепшых гульцоў першынства вызначылі ўчора, пасля заканчэння фінальнага матча.  Нагадаем, чэмпіёнамі Еўропы сталі расійскія баскетбалісткі, віцэ-чэмпіёнамі – іспанкі, у беларускай зборнай – “бронза”.

Разам з разыгрываючай нашай каманды Наталляй Марчанка ў сімвалічную зборную патрапілі абаронца з Латвіі Анета Екабсоне, расіянкі: цэнтравая Марыя Сцяпанава і нападаючая Вольга Арцешына.

Найбольш каштоўным гульцом чэмпіянату кантынента была названая форвард зборнай Іспаніі Амая Вальдэмора.

БелаПАН 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі