Беларуска Наталля Міхневіч выйграла міжнародны турнір у Італіі
30 жніўня ў італьянскай Падуі адбыўся міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы. У штурханні ядра перамогу атрымала беларуская спартоўка Наталля Міхневіч. Як паведамляе "Беларускі партызан", нашая суайчынніца паказала вынік 19.27. На другім месцы апынулася кубінка Міследыс Ганзалез (18.57), на трэцім — італьянка К'яра Роза (18.19).