Беларуска перамагла на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы
18-гадовая спартоўка набрала больш за 80 балаў і абыйшла бліжэйшых саперніц — расіянку Корсунаву і канадку Корба.
Фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская заваявала золата на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў амерыканскім Лэйк-Плэйсідзе. 18-гадовая беларуска набрала больш за 80 балаў, што стала нечаканасцю для спецыялістаў і заўзятараў.
На другім месцы апынулася расіянка Вераніка Корсунава, а бронза дасталася канадскай спартсменцы Мелісе Корба. Першую дзясятку на гэтым кубкавым этапе замкнула таксама беларуска Ганна Гуськова, паведамляе БЕЛТА.
У мужчынскіх спаборніцтвах беларускія спартоўцы не трапілі ў лік прызёраў.