Беларуска за 6 гадзін стала 4-разовай чэмпіёнкай Універсіяды

За 6 гадзін яна чатыры разы ўздымалася на верхнюю прыступку пастамента пашаны ў спаборніцтвах весляроў на байдарках. Пры гэтым першыя два "золаты" спаборніцтваў наша суайчынніца заваявала меней чым за 40 хвілінаў, адзначае interfax.by.



Дарэчы, на адзін медаль адстала ад Марыны яе напарніца па байдарцы-двойцы і байдарцы-чацвёрцы Вольга Худэнка — у яе тры залатыя ўзнагароды.



Разам яны выйгралі заезды ў байдарцы-двойцы на 200 метраў, у байдарцы-чацвёрцы на 200 і 500 метраў. Акрамя таго, Ліцвінчук стала пераможцай і ў заездзе байдаркі-двойкі на 500 метраў.



Фота — canoeing.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі