Беларуска заваявала бронзу на чэмпіянаце свету па танцах на пілоне (відэа)
Беларуска Дар’я Худзінская заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па танцах на пілоне, які прайшоў у Турыне. Як паведамляе тэлеканал АНТ, журы высока ацаніла вобраз ракавой жанчыны, створаны нашай суайчынніцай пад музыку Ніны Сімон. Дар’я саступіла толькі расіянкам.
Удзел у спаборніцтвах прымалі 24 атлеты з 15 краін.
Дар’я кажа, што калі толькі пачынала займацца гэтымі танцамі, то баялася, што будуць нейкія пытанні, але цяпер людзі ўжо разумеюць розніцу паміж стрыптызам і сапраўдным спортам.
Чакаецца, што сёлета Міжнародны алімпійскі камітэт разгледзіць заяўку аб прызнанні танцаў на пілоне алімпійскім відам спорту.