Беларуска заваявала срэбра фіналу Кубка свету ў стральбе з пісталета

Беларуска Вікторыя Чайка заваявала срэбра ў стральбе з пнеўматычнага пісталета з дыстанцыі 10 м у фінале Кубка свету. Спаборніцтвы праходзяць у нямецкім Мюнхене, паведамляе БЕЛТА.
Вікторыя Чайка выбіла 484 ачкі і саступіла 0,7 бала пераможцу Кіры Клімавай з Расіі, якая набрала 484,7 ачка (384+100,7). Бронза дасталася францужанцы Сэлін Габервіль - 483,3.

У фінале Кубка свету ў Мюнхене выступяць яшчэ два прадстаўнікі Беларусі - Сяргей Мартынаў у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з дыстанцыі 50 м са становішча лежачы (27 кастрычніка) і Юры Шчарбацэвіч у стральбе з вінтоўкі з дыстанцыі 50 м з трох пазіцыяў (28 кастрычніка).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі