Беларуска заваявала срэбра на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы

Беларуска Настасся Новікава (вагавая катэгорыя да 58 кг) заваявала 23 лістапада срэбра ў суме дваяборства на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Паўднёвай Карэі. Па выніках двух практыкаванняў беларуска падняла 225 кг (100 кг у рыўку і 125 кг у штуршку), адзначае БЕЛТА. Золата выйграла кітаянка Лі Сюеінь, якая набрала суму 239 кг (107+132), бронза дасталася ўкраінцы Юліі Каліне — 215 кг (96+119).

У актыве Настассі Новікавай таксама два малыя срэбныя медалі ў асобных практыкаваннях — рыўку і штуршку.

Раней Новікава выступала ў больш лёгкай вагавай катэгорыі (53 кг), выйграўшы бронзу на Алімпіядзе-2008 у Пекіне і срэбра чэмпіянату свету-2007.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі