Беларускага анархіста вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС

Разановіч ехаў з Кіева ў Маскву. Ён з'яўляецца актывістам арганізацыі беларускіх анархістаў і нейкі час правёў на ўкраінскім Майдане.



Як паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на сяброў Разановіча, яго трымаюць у адным з СІЗА Курскай вобласці. Сваякам у спатканні з ім адмоўлена.



У Разановіча знайшлі пашпарт яго брата. Але цікавасць для ФСБ ўяўляюць не чужыя дакументы, а ўдзел Дзмітрыя Разановіча ў кіеўскім Майдане. Акрамя таго, ФСБ спрабуе абвінаваціць яго ў падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС.



Магчыма, беларуса экстрадзіруюць на радзіму, калі абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэракту не атрымаюць працягу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі