Беларускага хакеіста дыскваліфікавалі за допінг на 2 гады

Дыскваліфікацыя ўступае ў сілу неадкладна. Нагадаем, што 8 лютага пасля матчу алімпійскага кваліфікацыйнага турніру ў Даніі ў Міхалёва ўзялі допінг-пробу. Яна паказала наяўнасць у крыві спартоўца забароненага прэпарата метылгексанамін.



Тэрмін пакарання вылічаецца ад 7 сакавіка 2013 года. Гэтае рашэнне можна абскардзіць у Вышэйшым спартовым арбітражным судзе ў Лазане.



Аднак у каментары сайту goals.by Міхалёў паведаміў, што мяркуе завяршаць кар'еру пасля такога пакарання. У лютым хакеісту споўнілася 35 гадоў.



Фота — belarushockey.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі