Беларускага рыбака забіла электрычным токам на вадаёме ў Ізраілі

Беларус Сяргей Кашырын, які 15 гадоў таму эміграваў з нашай краіны, загінуў на возеры ў Ізраілі.
Ён са сваім сябрам вырашыў парыбачыць на невялікім платным вадаёме. Трагедыя адбылася ў першы ж момант – Сяргей узмахнуў вудай і яна зачапілася за высакавольтную электралінію, што праходзіць над возерам.

Рыбак атрымаў вельмі моцны ўдар токам, ад чаго адразу сканаў. Па словах медыкаў, прычынай смерці стала тое, што ў яго была металічная вуда, перадае IZRUS.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі