Беларускам могуць забараніць гуляць у сукенках на ЧЕ па баскетболе
Беларускім баскетбалісткам могуць не дазволіць гуляць у сукенках на чэмпіянаце Еўропы-2011, які пройдзе ў Польшчы. Такую думку выказаў генеральны сакратар еўрапейскага аддзялення Міжнароднай федэрацыі баскетбола Нар Заналін. Ён заявіў, што сама ідэя з такім выбарам гардэробу яму не падабаецца, але ж для папулярызацыі баскетбола яна добрая, паведамляе Наша Ніва. Нагадаем, што беларускія баскетбалісткі першыя ў свеце вырашылі выступіць на чэмпіянаце свету ў спадніцах. Унікальную форму для беларускіх дзяўчат распрацавала літоўская кампанія Tuta, даўні партнёр жаночай зборнай Беларусі па баскетболе. Гэта не першы экстравагантны ўчынак нашай зборнай — летась дзяўчаты зняліся аголенымі для календара.