Беларускамоўных першакласнікаў у Магілеве стала трое
У адзіным беларускамоўным першым класе Магілёва цяпер навучаюцца трое дзетак. Першага верасня была толькі адна беларускамоўная вучаніца - Ялінка Салаўёва. Цяпер кампанію ёй складаюць Аляксей і Люба Ўласавы. Яны брат і сястра, адзначае Радыё "Свабода". Бацькі перавялі Ўласавых з дваццаць другой магілёўскай школы ў першую, калі пабачылі рэкламу беларускамоўнага класа.
Самі Ўласавы не з Магілёва, а з Чавусаў. Дзеці вучыліся там у беларускамоўнай школе. Тое, што клас атрымаўся малакамплектны, іх не збянтэжыла. Праблемаў з навучаннем па-беларуску ў траіх вучняў няма. Дзеткі вучацца разам ад панядзелка.