Беларускаму рэперу Джоні Гаці скарацілі тэрмін зняволення да 19 гадоў

Беларускаму рэперу Джоні Гаці скарацілі тэрмін зняволення да 19 гадоў

Беларускаму рэперу Джоні Гаці (сапраўдныя імя і прозвішча Яўген Зыль) пасля апеляцыі скарацілі тэрмін зняволення з 21 да 19 гадоў з адбыццём у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, інфармуе minsknews.by са спасылкай на прэс-службу Следчага камітэта. У красавіку 2019-га ён быў асуджаны судом Маскоўскага раёна Брэста. Рэпера прызналі вінаватым у незаконным абароце наркотыкаў — ён стварыў наркагрупу, якая дзейнічала ў розных рэгіёнах нашай краіны.

У 2015-м сілавікі выйшлі на след згаданай групы, быў затрыманы адзін з яе актыўных удзельнікаў. Стала вядома пра ролю ў ёй 33-гадовага Джоні Гаці. Але ён ужо выехаў у Расію. Беларуса аб'явілі ў міждзяржаўны вышук. У пачатку 2018-га стала вядома пра яго затрыманне ў расійскім Саратаве. Праз нейкі час музыканта экстрадавалі ў Беларусь. На той час міліцыя затрымала арганізаваную наркагрупу ў Брэсцкай вобласці. Агулам у крымінальнай справе 54 эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі