Беларуская арганізацыя ўзнагароджаная медалём святога брата Альберта
Экуменічная рада Польскай каталіцкай царквы ўзнагародзіла медалём і дыпломам святога брата Альберта беларускую Міжканфесійную місію “Хрысціянскае сацыяльнае служэнне”. Як распавёў “Беларускім навінам” дырэктар арганізацыі Мікалай Матрунчык, медаль быў уручаны арганізацыі 15 снежня ў Варшаве ў храме святога Альберта за “сумеснае хрысціянскае служэнне ў дапамогу людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі”.
Міжканфесійная місія “Хрысціянскае сацыяльнае служэнне”, якая працуе ў Беларусі ад 2005 года, аказвае сацыяльную і духоўную падтрымку вязням, а таксама вызваленым з месцаў пазбаўлення волі, падтрымлівае ВІЧ-інфікаваных і дзяцей-інвалідаў.
Асноўныя мэты місіі — распаўсюд традыцыяў хрысціянскай міласэрнасці і дабрачыннасці, актывізацыя царкоўнай сацыяльнай дзейнасці, пашырэнне міжканфесійнага супрацоўніцтва.