Беларуская чыгунка абвяргае інфармацыю пра аварыю ў Оршы
Ва ўпраўленні Беларускай чыгункі абверглі інфармацыю пра аварыю з выкідам чырвонага фосфару ў Оршы, якая сёння з'явілася ў Інтэрнэце. Нагадаем, паведамлялася, што здарэнне адбылося ўвечары 21 чэрвеня.
Чыгуначныя вагоны з чырвоным фосфарам сышлі з рэек на вузле сартавання
вагонаў станцыі Орша-Цэнтральная. Некалькі тон небяспечнага груза
апынуліся на зямлі, але наступствы гэтай аварыі ўдалося даволі хутка
ліквідаваць - за некалькі гадзінаў.
Паводле словаў кіраўніка прэс-цэнтра ўпраўлення Беларускай чыгункі Таццяны Бондаравай, было праведзенае расследаванне праўдзівасці гэтай інфармацыі і яна не пацвердзілася, паведамляе БелаПАН.
Бондарава сцвярджае, што "ні Беларуская транспартная пракуратура, ні ўпраўленне ўнутраных спраў на транспарце, МНС і іншыя ведамствы не атрымлівалі паведамленняў пра выпадак сходу вагонаў з чырвоным фосфарам".