Беларуская чыгунка плануе павысіць тарыфы на ўнутраныя грузавыя перавозкі

У Беларусі сёлета могуць быць павышаны тарыфы на ўнутраныя грузавыя перавозкі чыгуначным транспартам.
Пра гэта паведаміў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Жарэла. Акупнасць гэтага віду перавозак па чыгунцы сёння складае толькі 72%.

Ён праінфармаваў, што графік павышэння тарыфаў да ўзроўню рэнтабельнасці па грузавых і да ўзроўню сабекошту па пасажырскіх перавозках быў зацверджаны Міністэрствам эканомікі ў 2006 годзе. Аднак ён пакуль не выконваецца.

Начальнік дарогі зазначыў, што акупнасць унутраных пасажырскіх перавозак на БЧ складае толькі 35%. Прыгарадныя і мясцовыя пасажырскія перавозкі па чыгунцы таксама застаюцца стратнымі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі