Беларуская чыгунка знізіла кошты на праезд у цягніках на 22%
1 верасня кошт чыгуначных білетаў на праезд у пасажырскіх цягніках далёкага накіравання зніжаны на 22%. Як патлумачылі ў прэс-службе Беларускай чыгункі, гэта звязана з тым, што аб зніжэнні тарыфаў аб'явіла "Расійская чыгунка”. Паколькі паміж дзвюма краінамі дзейнічае адзіная сістэма разлікаў, паніжэнне закране і Беларусь.
Зніжэнне цэн на расійскіх чыгунках ажыццяўляецца ў рамках гнуткай сістэмы рэгулявання тарыфаў на перавозкі пасажыраў у далёкіх зносінах, якая дзейнічае з 1 студзеня 2003 года. Тады было вырашана раздзяліць год на 18 нераўнамерных адрэзкаў, на працягу якіх дзейнічаюць розныя тарыфы. Дзякуючы гэтаму ў пасажыраў з'яўляецца магчымасць загадзя планаваць свае паездкі з улікам рэгулярнага змянення кошту праезду.
Наступнае зніжэнне тарыфаў на праезд у пасажырскіх цягніках далёкага накіравання адбудзецца 1 кастрычніка. Сезоннае паніжэнне цэн закране кошт праезду на ўсе цягнікі, якія курсіруюць як у межах СНД і краін Балтыі, так і па тэрыторыі Беларусі.
БелаПАН