Беларуская дэлегацыя адкліканая з Масквы з "малочных" перамоваў

Расспажыўнагляд не хоча вырашыць праблему, звязаную з аднаўленнем паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расію. Такую заяву зрабіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны Міхаіл Савельеў.  Паводле яго словаў, падчас вырашэння адной праблемы ўзнікае новая і расіяне робяць усё, каб "беларуская прадукцыя не пайшла на расійскі рынак".

Савельеў нагадаў, што беларуская дэлегацыя двойчы ездзіла ў Маскву на перамовы з Расспажыўнаглядам. У першы раз беларусам давялося чакаць тры дні сустрэчы з кіраўніком расійскай структуры Генадзем Анішчанкам.

У другі раз, нібыта, амаль дасягнулі дамоўленасцяў, але раптоўна расійскі бок заявіў, што беларуская дэлегацыя нелегітымная і ад кантактаў з ёй адмовіўся, паведамляе БЕЛТА.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі