Беларуская дэлегацыя правяла ў Каракасе шэраг рабочых сустрэч

Беларуская дэлегацыя, якая знаходзіцца ў Каракасе, сустрэлася з кіраўніцтвам МЗС, Міністэрства лёгкай прамысловасці і гандлю Венесуэлы, а таксама Венесуэльскай нафтавай карпарацыі "Petroleo de Venezuela".
Нагадаем, афіцыйны візіт у Венесуэлу беларускай дэлегацыі на чале з дзяржсакратаром Савета бяспекі Віктарам Шэйманам пачаўся 15 лютага. Падчас сустрэчы Шэймана з міністрам замежных спраў Венесуэлы Нікаласам Мадура абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы, а таксама ўзаемадзеяння дзвюх краін на міжнароднай арэне.

Таксама быў абмеркаваны ход рэалізацыі праектаў будаўніцтва на тэрыторыі Венесуэлы сумесных беларуска-венесуэльскіх прадпрыемстваў па выпуску трактараў, грузавых аўтамабіляў і кар'ерных самазвалаў.

З прэзідэнтам карпарацыі "Petroleo de Venezuela" Эўлохіа дэль Піна члены дэлегацыі абмеркавалі "пытанні пашырэння беларускай прысутнасці ў нафтаздабывальнай сферы Венесуэлы на базе сумеснага прадпрыемства "Petrolera BeloVenezolana".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі