Беларуская дыктоўка ў Мастах сабрала каля 20 чалавек
У Мастах каля 20 чалавек прынялі ўдзел у Нацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай 91–м угодакм утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Мерапрыемства было дазволена Мастоўскім райвыканкамам і адбывалася ў актавай зале раённага Цэнтра выхаваўчай працы. Прысутнічаў на ёй і старшыня мастоўскага аддзела адукацыі Валянцін Ціхановіч.
Аднак, як паведамляла Еўрарадыё, нягледзячы на дазвол у правядзенні мерапрыемства, з Мастоўскага выканкама паступіла распараджэнне ў школы весці ў час напісання дыктоўкі дзяцей на кіналекторый.
„Дыктоўка адбылася ва ўрачыстай атмасферы. Нягледзячы на перашкоды некаторых ідэолагаў, людзі прыйшлі і засведчылі сваю любоў да беларускай мовы, да беларускай культуры”, — пракаментаваў вынікі акцыі арганізатар мерапрыемства, сябра Рады руху "За Свабоду" Алесь Зарэмбюк.