Беларуская гарналыжніца заняла 38 месца ў слаламе

На Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы беларуская гарналыжніца Марыя Шканава заняла 38 месца ў слаламе з сумарным вынікам 1 хвіліна 54,50 секунды. Пасля першай спробы яна была 45-й (56,92). Лізавета Кузьменка паказала 61-ы вынік у першай спробе (59,97), а ў другой сыйшла з трасы.

У прызавой тройцы — немка Марыя Рыш (1.42,89), аўстрыйка Марліс Шыльд (+0,43) і чэшка Сарка Загробска (+1,01).

Усяго стартавала 87 спартовак, з якіх да фінішу даехала толькі 55, паведамляе "БелаПАН".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі