Беларуская каманда заваявала “серабро” на этапе Кубка свету па фрыстайле

Беларускія фрыстайлісты Ганна Гуськова, Станістаў Гладчанка і Дзяніс Осіпаў сталі сярэбранымі прызёрамі камандных спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы на этапе Кубка свету ў Лэйк-Плэсідзе (ЗША), паведамляе БЕЛТА.

Пасля ўсіх адборачных стадыяў у вырашальным раўндзе беларусы завяршылі спаборніцтвы на 2-м месцы, набраўшы 320,00 балаў. Ганна Гуськова ў фінале атрымала 81,27 бала, Станіслаў Гладчанка — 114,39, а Дзяніс Осіпаў — 124,34 бала.

Пераможцамі спаборніцтваў сталі спартсмены з Кітаю, а “бронза” дасталася расіянам.

У гэтым сезоне беларускія лыжныя акрабаты ўжо атрымлівалі прызавыя месцы на этапах Кубка свету: Ганна Гуськова, Дзяніс Осіпаў і Максім Гусцік займалі трэцяе месца на спаборніцтвах у Кітаі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі