Беларуская "маладзёжка" выйшла ў фінальны раунд чэмпіянату Еўропы (відэа)

У Барысаве нашы футбалісты разграмілі італьянцаў – 3:0!
Маладзёжная зборная Беларусі выйшла на фінальны турнір чэмпіянату Еўропы 2011 года. У аўторак у Барысаве каманда Георгія Кандрацьева перамагла зборную Італіі — 3:0!

Асноўны час закончыўся з лікам 2:0 на карысць беларусаў. На 4-й і 5-й хвілінах галы забіў Уладзімір Юрчанка. Паколькі ў гасцях наша зборная прайграла з лікам 0:2, быў прызначаны дадатковы час. Неўзабаве Алег Вераціла забівае гол! Ішла 96-я хвіліна. Да канца дадатковага часу беларусы здолелі захаваць гэты лік, адбіўшы ўсе атакі італьянцаў.



Склад беларускай зборнай: Гутар, Філіпенка, Паліцевіч, Гардзейчук, Вераціла, Рэкіш (Варанкоў, 46), Драгун, Сівакоў (капітан, Дз. Бага), Няхайчык, Скавыш (Мацвейчык), Юрчанка.

Нагадаем, маладзёжны чэмпіянат Европы пройдзе ў чэрвені 2011 года ў Даніі.

Фота: goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі