Беларуская міліцыя створыць сваю «сувораўскую» вучэльню
У беларускай міліцыі можа з'явіцца навучальная ўстанова, аналагічная Сувораўскай вучэльні. З такой ініцыятывай выступіла акадэмія МУС. Плануецца стварыць два ліцэі ў Магілёве і Гродне. У іх будуць прымацца хлопцы і дзяўчаты з 7-га класа.
Галоўная міліцэйская ВНУ Беларусі практычна збіраецца манапалізаваць набор абітурыентаў у навучальныя ўстановы МУС.
Нагадаем, у краіне ўжо некалькі гадоў дзейнічаюць юрыдычныя і кадэцкія класы. Акадэмія МУС дамагаецца, каб у яе мог паступіць толькі курсант новага ліцэю альбо профільнага класа. Аднак у МУС рашэнне пра стварэнне новых навучальных установаў яшчэ не прынятае.
Першы тэлеканал