Беларуская моладзь будзе назіраць за выбарамі ў Нарвегіі

Студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і актывісты дэмакратычных грамадскіх арганізацый Беларусі запрошаныя ў якасці назіральнікаў на парламенцкія выбары ў Нарвегіі. Яны будуць сачыць за ходам правядзення выбараў у чатырох гарадах — Осла, Тромсе, Транхейме і Бергене.  БелаПАН адзначае, што місія арганізаваная ў рамках міжнароднага праекту па назіранні за выбарамі, які здзяйсняецца Аб'яднаным цэнтрам беларускіх ініцыятываў, Швецкім міжнародным ліберальным цэнтрам, ЕГУ і Беларускім домам правоў чалавека ў Вільні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі