Беларуская опера і балет падаражэлі

Ад 1 верасня падвысіліся кошты на квіткі на ўсе спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, паведамляе БелаПАН. Калі ў мінулым сезоне сярэдні кошт квітка на оперу быў 12 500 рублёў, а на балет — 17 500, то цяпер трапіць на оперны спектакль можна ў сярэднім за 18 000 рублёў, а на балет — за 27 500. Сярэдні кошт квіткоў на прэм’ерныя спектаклі цяпер сягае 30 000, на гала-канцэрты — 35 000. А білеты на спектаклі гастралёраў будуць зусім дарагімі. Напрыклад, кошты квіткоў на балеты ў межах праекту “Рускія сезоны XXI стагоддзя” будуць даходзіць ажно да 240 тысяч рублёў. Пры гэты тэатр захоўвае і сацыяльныя кошты. За 8-10 тысяч рублёў можна будзе трапіць на месцы, з якіх не вельмі добра бачна сцэну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі