Беларуская памятная манета “Хрэсьбіны” перамагла ў міжнародным конкурсе

Беларуская памятная манета “Хрэсьбіны” перамагла ў міжнародным конкурсе ў Італіі, паведамляе БелаПАН. Праца мастака Святланы Някрасавай, якая і прыдумала гэтую манету, заняла першае месца ў намінацыі “Міжнародная прэмія Вінчэнца Нумізматыка”. Журы конкурсу адзначыла ў беларускай манеце паэтычнае ўяўленне народзінаў і абраду хрэсьбінаў згодна з традыцыяй славянскай сям’і. Таксама замежныя нумізматы адзначылі высокамастацкую тэхнічную распрацоўку, якая адлюстравала хрысціянскі дух нараджэння.

У гэтым адметным нумізматычным конкурсе, які ладзіцца ў Італіі, узнагароды атрымліваюць найпрыгажэйшыя манеты, адбітыя манетнымі дварамі альбо дзяржаўнымі адміністрацыямі. Сёлета ў ім удзельнічалі 32 манеты з 11 краінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі