Беларуская пракуратура дапытала генерала Ўсхопчыка
Пра гэта паведаміла літоўская генпракуратура, якая атрымала інфармацыю ад беларускіх калег, перадае BNS. Разам з тым там адзначылі, што Мінск адмаўляецца перадаць генерала літоўскім праваахоўнікам. Пракурор Раландас Тыліндзіс падкрэсліў, што “атрыманыя звесткі ствараюць перадумовы для змены кваліфікацыі злачынства з усімі далейшымі наступствамі”. Ён дадаў, што допыт Усхопчыка ― адзін “з найважнейшых выпадкаў, калі юрыдычнае супрацоўніцтва абяцае істотныя зрухі ў справе 13 студзеня”.
Нагадаем, Літва абвінавачвае Ўладзіміра Ўсхопчыка ў тым, што ён аддаў загад страляць па мірных людзях падчас акцый пратэсту 13 студзеня 1991 года. Беларусь у пачатку года адмовілася выдаць генерала, спаслаўшыся на тое, што дзейнасць Усхопчыка ацэньвае па законах СССР ― як імкненне абараніць канстытуцыйны лад. У адказ МЗС Літвы перадаў ноту пратэсту.