Беларуская праваслаўная царква назвала СССР "сям'ёй народаў"
Беларуская праваслаўная царква лічыць Савецкі Саюз "адзінай сям'ёй народаў". Пра гэта гаворыцца ў пасланні Сіноду БПЦ да 1020-годдзя хрышчэння Русі. У звароце, які падпісалі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, а таксама архіепіскапы і епіскапы Беларусі, згадваюцца падзеі канца 80-х — пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. У пераліку падзеяў гаворыцца: "А ў канцы 1991-га распалася адзіная сям'я народаў".
Варта нагадаць, што менавіта ў Савецкім Саюзе царква была пастаўлена па-за грамадскім жыццём. Тысячы святароў былі рэпрэсаваныя, актыўныя вернікі не маглі зрабіць ніякай грамадзкай, навуковай, а тым больш палітычнай кар'еры.