Беларуская вёска зробіць сальда на мільярд долараў

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі чакае, што па выніках 2010 года знешнегандлёвае станоўчае сальда арганізацый ведамства перавысіць 1 мільярд долараў. Такія звесткі агучыў 12 красавіка міністр сельскай гаспадаркі і харчаванні Сямён Шапіра, перадае БелТА.

Па словах міністра, з пачатку года знешнегандлёвае сальда Беларусі па сельскагаспадарчай прадукцыі ўжо склала 400 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі