Беларуская юная спявачка перамагла на конкурсе "Дзіцячая Новая хваля"

Юная спявачка з Беларусі перамагла на першым міжнародным конкурсе выканаўцаў папулярнай музыкі "Дзіцячая Новая хваля-2008". Яго фінал прайшоў у суботу ў маскоўскай канцэртнай зале "Космас". Сярод самых юных удзельнікаў (ад 8 да 12 гадоў) лепшай выканаўцай журы палічыла беларуску Крысціну Святлічную. Другое і трэцяе месцы дасталіся спевакам з Таджыкістана і Нямеччыны. Агулам у конкурсе прымалі ўдзел 18 спевакоў з 12 дзяржаваў, інфармуе ИТАР-ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі