Беларуская закладніца Ірына Экпа-Ума хворая на малярыю

Беларуская грамадзянка Ірына Экпа-Ума, якая была выкрадзена ў Нігерыі і прабыла ў закладніках 11 дзён, пераведзена ў лонданскую лякарню ў цяжкім стане.
Нагадаем, пры выкраданні жанчыне нанеслі агнястрэльнае раненне вышэй калена.

Увесь час знаходжання ў закладніках ёй амаль не аказвалі медычную дапамогу, з-за чаго ў Ірыны ўзнікла заражэнне крыві.

Апроч гэтага беларуска захварэла на малярыю. У бліжэйшым часе лонданскія лекары зробяць аперацыю.

Першы канал

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі