Беларускі асілак працягнуў 7 счэпленых мікрааўтобусаў (відэа)

Гэты новы своеасаблівы рэкорд быў пастаўлены ў часе адкрыцця “Арэна-сіці” ў Мінску, інфармуе Белсат.

Перад тым, як самому ўзяцца за справу, Кірыл Шымко прапанаваў прысутным паспытаць уласную сілу. Знайшоўся смелы байкер Сяргей, але ён агораў толькі два счэпленыя аўтобусы.

Пасля гэтага асілак добра размяўся і працягнуў сем мікрааўтобусаў прыкладна 10 метраў пад авацыю публікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі